Language
Now in Minsk   The weather in Belarus

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб удзеле Пасла Беларусi Васіля Марковіча ў памятных мерапрыемствах з нагоды 75-годдзя вызвалення г.Елгавы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

31 ліпеня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвiйскай Рэспубліцы Васіль Марковіч прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у г.Елгаве з нагоды 75-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый г.Елгавы, депутат Еўрапейскага парламента Т.Жданок, кіраўнікі пасольстваў Азербайджана, Беларусі і Расіі ў Латвіі.

У сваёй прамове на святочным мітынгу Пасол Беларусі заклікаў да захавання памяці аб мільонах ахвяраў Другой сусветнай вайны дзеля прадухілення паўтарэння гэтай страшнай трагедыі ў будучым.

Васіль Марковіч усклаў вянок да Памятнай пліты змагарам з нацызмам у Прывакзальным парку і кветкі да абеліскаў на воінскіх брацкіх могілках г.Елгавы.