:

Аб выставах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

20.02.2017 г.

20 лютага ў Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Я.Купалы адбылося адкрыццё выставы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Рыгор Барадулін. Прыходзім, каб знайсці сябе ў жыцці…”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Выставу адкрыў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Д.Яцкевіч.

У мерапрыемстве ўдзел прынялі настаўнікі і вучні Рыжскай беларускай асноўнай школы, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары.

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў Екабпілсе будзе адкрыта выстава Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе…”, а 22 лютага у Цэнтры беларускай культуры г.Даўгаўпілса выстава аб жыцці і творчасці М.Багдановіча.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти