:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Латвіі ў беларускай дыктоўке да Дню роднай мовы

21.02.2020 г.

21 лютага 2020 г. у Міжнародны дзень роднай мовы Пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч і супрацоўнікі Пасольства ў Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы ў чарговы раз напісалі дыктоўку.

Мерапрыемства выклікала непадробны інтарэс. Разам з вучнямі школы розных узростаў дыктоўку таксама пісалі прадстаўнікі беларускай дыяспары, настаўнікі, былы дырэктар школы, мецэнаты. Акрамя таго, дзеткі чыталі ўрыўкі з твораў беларускіх класікаў ды вершы беларускіх паэтаў.

Адначасова беларускую дыктоўку пісалі беларусы Даўгаўпілса, Екабпілса, Таліна,  Вільнюса і Клайпеды.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти