:

Аб адкрыцці выставы

15.10.2014 г.

14 кастрычніка ў Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага універсітэта з нагоды 131-годдзя нараджэння класіка беларускай літаратуры Я.Маўра ўрачыста была адкрыта выстава “Янка Маўр і Якуб Колас: разам па жыцці”.

У экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі, творы і асабістыя рэчы са збору Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і архіваў нашчадкаў пісьменнікаў.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел сын К.Міцкевіча (Якуба Коласа) М.Міцкевіч і ўнучка пісьменнікаў М.Міцкевіч, прадстаўнікі беларускай дыяспары і дыпламатычнай місіі, творчай інтэлегенцыі, супрацоўнікі бібліятэкі.

Падчас мерапрыемства нашчадкі пісьменнікаў азнаёмілі прысутных з экспазіцыяй і падзялілася з імі ўспамінамі аб славутых беларускіх пісьменніках.

Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта падараваны выданні аб творчасці і жыццёвым шляху Я.Коласа і Я.Маўра.

Выстава будзе экспанавацца ў Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта да 30 кастрычніка 2014 г.


 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти