:

Аб 20-годдзі газеты «Прамень»

17.11.2014 г.

15 лістапада сваё 20-годдзе адзначыла газета Саюза беларусаў Латвіі «Прамень».

У мерапрыемстве з нагоды юбілею выдання прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Латвіі і Рыжскай думы, Пасольства Беларусі ў Латвіі, беларускай дыяспары.

За шматгадовую працу па ўмацаванню дзелавых, культурна-асветніцкіх сувязей Беларусі і Латвіі, актыўную грамадскую дзейнасць калектыву рэдакцыі газеты уручана Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а галоўнаму рэдактару і карэспандэнтам газеты – лісты з падзякай Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу пісьмовых работ «Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць». Усе пераможцы конкурсу атрымалі падарункі ад беларускага боку – Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти