:

Аб апошнім званку ў нядзельнай школе «Вясёлка»

29.05.2018 г.

 

26 мая 2018 г. Генеральны консул Клімаў У.В. і консул Струнеўская А.У. прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды завяршэння навучальнага года ў беларускай нядзельнай школе «Вясёлка», якая працуе пры Беларускім культурна-асветніцкім грамадстве «Уздым» г.Даўгаўпілса.

На свой апошні, адкрыты ўрок былі запрошаны акрамя бацькоў вучняў, настаўнікі і школьнікі Дзяржаўнай установы адукацыі «Браслаўская гімназія», з якой цесна супрацоўнічае школа “Вясёлка”.

Свята пачалося цікавым урокам, прысвечаным творчасці вядомага  беларускага пісьменніка Янкі Маўру з нагоды яго 135-годдзя з дня нараджэння.

Упершыню ў гэтым годзе тром выпускнікам былі ўручаны дыпломы аб заканчэнні нядзельнай школы “Вясёлка”.

Са словамі віншавання выстыпіў Генеральны консул Клімаў У.В., які  выказаў падзяку выкладчыкам школы за іх асветніцкую і выхаваўчую працу, а вучням ўручыў падарункі ад Генконсульства.

 

На прыканцы занятка былі падведзены вынікі міжнароднага конкурса малюнкаў «Палескія рабінзоны» Янкі Маўра з ўдзелам вучняў  Глыбоцкага раёна і г. Браслава, які праводзіўся ў рамках праекта, фінансаванага Даўгаўпілскай гарадской думай. Усім дзецям былі ўручаны падзякі і падарункі за удзел у конкурсе. За прызавыя месцы прызёры атрымалі памятныя падарункі Генеральнага консульства.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти