Уязныя візы. Парадак разгляду візавых заявак
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” ад 4 студзеня 2010 года іншаземец можа прыязджаць у Рэспубліку Беларусь, выязджаць з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць транзітны праезд (транзіт) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па дакуменце для выезду за мяжу [?] пры наяўнасці візы Рэспублікі Беларусь [?], калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Парадак выдачы віз усталяваны Візавымі правіламі Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2010 г. № 1065 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2024 г. № 953).
Органамі выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, а таксама ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным аэрапорце “Мінск”.
За разгляд хадайніцтваў аб выдачы ўязных віз спаганяецца консульскі збор у памеры, устаноўленым Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Для грамадзян некаторых дзяржаў у адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь устаноўлены ільготныя тарыфы консульскіх збораў.
У Рэспубліцы Бела русь прадугледжаны наступныя тыпы ўязных віз:
♦ B – транзітная, сапраўдная на працягу 2 дзён;
♦ C – кароткатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 90 дзён;
♦ D – доўгатэрміновая, тэрмінам дзеяння звыш за 90 сутак, але не болей за 5 гадоў.
Уязная віза тыпу D (дзелавыя стасункі, спорт/ культура/навука/адукацыя, гуманітарная дапамога, прыватная) тэрмінам дзеяння два гады выдаецца, як правіла, пры ўмове выкарыстання цягам мінулых трох гадоў хаця б адной уязной візы тыпу D.
Уязная віза тыпу D (дзелавыя стасункі, спорт/ культура/навука/адукацыя, гуманітарная дапамога, прыватная) тэрмінам дзеяння ад трох да пяці гадоў выдаецца, як правіла, пры ўмове выкарыстання цягам мінулых пяці гадоў адной уязной візы тыпу D тэрмінам дзеяння не менш за два гады.
Уязныя візы падзяляюцца на аднаразовыя [?], двухразовыя [?] і шматразовыя [?].
Для атрымання ўязной візы іншаземец падае ў органы выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь наступныя дакументы:
♦ адзін экзэмпляр візавай анкеты на бланку паводле зацверджанай формы; [?]
♦ адзін фотаздымак (памер 35х45 мм., анфас, на роўным светлым фоне, выразнасць высокай якасці, без зморшчын і чарнілаў, 70-80 працэнтаў вертыкальнага памеру здымку павінен займаць твар, здымак мусіць быць зроблены не раней за шэсць месяцаў);
♦ дакумент для выезду за мяжу; [?]
♦ дакументы візавай падтрымкі.
Па рашэнні консульcкай службовай асобы патрабаванне аб абавязковым прадстаўленні дакументаў візавай падтрымкі можа можа не выконвацца падчас выдачы:
кароткатэрміновай уязной візы (дзелавыя стасункі, спорт/культура/навука/адукацыя, турызм, прыватная) грамадзянам дзяржаў, за выключэннем дзяржаў, небяспечных у міграцыйным дачыненні, на тэрмін не больш за 30 сутак;
кароткатэрміновай уязной візы (дзелавыя стасункі, спорт/ культура/навука/адукацыя, прыватная) грамадзянам дзяржаў, небяспечных у міграцыйным дачыненні, якія маюць сапраўдныя шматразовыя візы дзяржаў – членаў Еўрапейскага Саюзу, ці дзяржаў – удзельнікаў Шэнгенскай зоны, ці Канады, ці Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, тэрмін дзеяння якіх перавышае дату заканчэння тэрміну дзеяння запытанай візы не меней чым на 90 сутак, пры прадстаўленні візавай заяўкі ў замежустанову, на тэрмін не больш за 30 сутак;
кароткатэрміновай уязной візы (дзелавыя стасункі, спорт/ культура/навука/адукацыя, прыватная) грамадзянам дзяржаў, небяспечных у міграцыйным дачыненні, якія маюць дазволы на пражыванне ў краінах – членах Еўрапейскага Саюзу, ці краінах – удзельніках Шэнгенскай зоны, ці Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, тэрмін дзеяння якіх перавышае дату заканчэння тэрміну дзеяння запытанай візы не меней чым на 90 сутак, пры прадстаўленні візавай заяўкі ў замежустанову, што знаходзіцца ў такой краіне, на тэрмін не больш за 30 сутак.
♦ дагавор абявязковага медыцынскага страхавання іншаземцаў, заключаны з РУП “Белдзяржстрах” або “Белэксімгарант”, або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з любой замежнай страхавой арганізацыяй [?];
♦ пацвярджэнне аб аплаце консульскага збору;
♦ дадатковыя дакументы (па рашэнні консульскай службовай асобы).
Міністэрства замежных спраў не спрыяе разгляду і далейшай перасылцы за мяжу дакументаў візавай падтрымкі.
Рашэнне па візавай заяўцы іншаземца прымаецца консульскай службовай асобай на падставе прадстаўленых дакументаў, вынікаў праведзенай праверкі і суразмоўя з іншаземцам на працягу 5 працоўных дзён з моманту падачы хадайніцтва (у тэрміновым парадку – на працягу 2 дзён) і з’яўляецца канчатковым.
Консульская службовая асоба мае права скараціць кратнасць і тэрмін дзеяння візы, падоўжыць тэрмін разгляду хадатайніцтва. Консульская службовая асоба не абавязана паказваць прычыны адмовы ў выдачы візы. Пры адмове ў выдачы візы консульскі збор за разгляд візавага пытання не вяртаецца.
Па падаўжэнне тэрміну знаходжання іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неабходна звяртацца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы рэгістрацыі замежнага грамадзяніна па атрыманне выязной візы або дазволу на часовае пражыванне, і, пры неабходнасці, выязной-уязной візы да яго.
Іншаземцы маюць права свабодна перамяшчацца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем месцаў, для наведвання якіх патрабуецца спецыяльны дазвол, які выдаецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі або іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, і аб'ектаў, для ўезду на тэрыторыю якіх і знаходжанні на ёй патрабуецца спецыяльны дазвол, які выдаецца адміністрацыямі гэтых аб'ектаў. Пад такімі месцамі разумеюць, у тым ліку, пагранічную зону і пагранічную паласу.
_____________________________
Асаблівасці афармлення ўязных віз у “Нацыянальным аэрапорце Мінск”
Правілы перасячэння граніцы для іншаземцаў
Правілы знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь