Віншаванне Піскуновай В.А.
28.03.2021 г.Ад імя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы віншуем Валянціну Аляксандраўну Піскунову з юбілеем!
У гэты святочны дзень жадаем Валянціне Аляксандраўне моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, а таксама поспехаў у рэалізацыі ўсіх высакародных і добрых пачынанняў!
За шматгадовую плённую дзейнасць па папулярызацыі беларускай мовы і культуры, захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў Латвіі, а таксама ў сувязі з юбілеем Валянціна Аляксандраўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.