:

Саюз беларусаў Латвіі (Рыга)

Дата рэгістрацыі: чэрвень 2003 года (перарэгістрацыя адбылася ў 2005 годзе)

Месца знаходжання: г.Рыга (у горадзе і асяроддзі жыве каля 35000 этнічных беларусаў)

Кіраўнік: Піскунова Валянціна Аляксандраўна

Кантакты: тэлефон — (+371) 29519801; электронная пошта — belarus@ilguciems.lv

Саюз беларусаў Латвіі (СБЛ), з’яўляецца буйнейшым аб’яднаннем таварыстваў этнічных беларусаў, які быў заснаваны ў чэрвені 2003 года. У яго стварэнні прынялі ўдзел такія аб’яднанні як: беларускае таварыства “Прамень” (г.Рыга), Беларускае таварыства “Спадчына” (г.Вентспілс), беларускае таварыства “Мара” (г.Ліепая), беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” (г.Даўгаўпілс). Старшыней з дня заснавання СБЛ з’яўляецца Валянціна Аляксандраўна Піскунова.

Пазней у склад СБЛ было прынята яшчэ 11 беларускіх арганізацый: беларускае культурнае таварыства “Вясёлка” (г.Краслава), беларускае таварыства “Крыніца” (г.Лудза), беларускае таварыства “Сузор’е” (г.Рэзэкнэ), беларускае таварыства “Спатканне” (г.Екабпілс), беларускае таварыства “Лянок” (г.Елгава), таварыства славянскай культуры “Радуга” (Прэйліскі край) і славянскае таварыства “Узоры” (г.Ліваны).

Саюз беларусаў Латвіі праводзіць актыўную дзейнасць накіраваную на развіццё беларускага этнічнага руху ў Латвіі, стварэнне новых таварыстваў, павышэнне грамадскай пазіцыі беларусаў. Аб’яднанне прасоўвае і развівае беларускую мову і традыцыі.

СБЛ стварыў сайт www.belorus.lv і выдае беларускамоўную газету «Прамень», галоўным рэдактарам газеты першапачаткова быў Лявон Шакавец. З 2006 года газетай займаецца рэдакцыйная калегія Саюза беларусаў Латвіі.

Таксама ёсць беларуская бібліятэка.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці