:

«Прамень» (Рыга)

Дата рэгістрацыі: 1993 год

Месца знаходжання: г.Рыга (у горадзе і акрузе пражывае каля 35000 этнічных беларусаў)

Кіраўніца: Лазарава Алена Барысаўна

Кантакты:
тэлефон (+371) 26603030; электронная пошта — jelena.lazareva@ilguciems.lv

Узнікненне Беларускага таварыства “Прамень” мае сваю гісторыю: 5 кастрычніка 1990 года было створана “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны “Прамень”, у якое ўвайшлі члены Беларускага культурнага цэнтра “Раніца” і многія члены Беларускага таварыства “Світанак”. На першым этапе яго ўзначальвала Валянціна Кліменка, з 1992 па 1996 гады – Аляксандр Карповіч, затым з 1996 па 2003 гады таварыствам кіраваў Мікалай Буры, а з 2003 па 2011 гады – Валянціна Піскунова. З 2011 года па цяперашні час яго ўзначальвае Алена Лазарава.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці таварыства з'яўляюцца: захаванне і папулярызацыя беларускай культуры, арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў у Латвіі, а таксама ўдзел у мерапрыемствах, згодна са штогадовым планам Саюза Беларусаў Латвіі.

Пры таварыстве з 1988 года дзейнічала некалькі творчых калектываў, адзін з якіх быў ператвораны ў 1990 годзе ў ансамбль беларускай народнай песні “Надзея”, які існуе па гэты дзень. Яго кіраўніца з 2016 года – Ларыса Люцько. Творчы калектыў актыўна ўдзельнічае ў розных нацыянальных і міжнародных фестывалях.

Ансамбль беларускай народнай песні “Надзея”

Пры таварыстве «Прамень» таксама выступае і ўдзельнічае ў розных фестывалях Беларускі вакальны ансамбль сеніоров «Вытокі» імя С.Клімава. Кіраўнік ансамбля Рышард Райніс, мастацкі кіраўнік Альберт Інжоян.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці