:

Аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Латвія з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам і інвестарам Рэспублікі Беларусь, а таксама буйным транзітным калідорам для беларускага экспарту ў трэція краіны.

Па выніках 2020 года Латвія заняла 16-е месца па тавараабароце і 13-е месца па экспарту сярод краін, з якімі Беларусь ажыццяўляе знешнегандлёвыя аперацыі.

Таваразварот Рэспублікі Беларусь з Латвіяй у 2015 — 2020 гг.
млн. даляраў ЗША

У 2020 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 393,6 млн. даляраў, беларускі экспарт дасягнуў 309,9 млн. даляраў (знiзiўся на 22 працэнта), імпарт – 83,7 млн. даляраў (знiзiўся на 7,1 працэнта). Сальда склалася станоўчым для Беларусі ў памеры 226,2 млн. даляраў. Экспарт ажыцяўляўся па 626 таварных пазiцыях.

Асноўныя артыкулы экспарта ў Латвію складаюць прадукцыя лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, нафтапрадукты, нафтахімія, металавырабы, ўдабрэнні, ізаляваныя правады і кабелі, будаўнічыя матэрыялы, моцныя спіртныя напоі.

З Латвіі ў Беларусь імпартуюцца лекавыя сродкі, абсталяванне, харчовая прадукцыя, тэкстыльныя і пластмасавыя вырабы.

У 2020 годзе экспарт паслуг у Латвію склаў 130,9 млн. даляраў (знiзiўся на 20,2 працэнта), імпарт – 67,5 млн. даляраў (знiзiўся на 14 працэнтаў), сальда станоўчае — плюс 63,4 млн. даляраў. У агульным аб'ёме экспарту пераважаюць транспартныя, дзелавыя, кампутарныя, тэлекамунікацыйныя і турыстычныя паслугі.

У 2020 годзе ў эканоміку Беларусі паступiлi інвестыцыi з Латвіі на суму 70,4 млн. даляраў (77,4 працэнта ў параўнаннi з 2019 годам), у тым ліку прамыя інвестыцыi – 61,1 млн. даляраў (80,6 працэнта).

Дынаміка інвестыцый з Латвіі ў Беларусь у 2015 — 2020 гг.
млн. даляраў ЗША

У Беларусі працуюць 322 прадпрыемствы з удзелам латвійскага капіталу. Латвійскія інвестары праяўляюць цікавасць да рэалізации праектаў у сферы гандлю, паслуг, дрэваапрацоўкі, фармацэўтыкі, вытворчасці харчовай і іншай прадукцыі.

З іх удзелам у Беларусі рэалізуюцца такія праекты як стварэнне сеткі рэстаранаў (латвійская кампанія «Анколс і партнёры»), сеткі кінатэатраў («Нью Юроп Сінема»), мадэрнізацыя сетак кабельнага тэлебачання і інтэрнэту (кампанiя «Рэм Про»). У 2015 годзе малакаперапрацоўчая група «Фуд Юніён» набыла актывы кампанii «Інгман марожанае» (г.Гомель). У 2016 годзе фармацэўтычная кампанія «Олайнфарм» выкупіла 100 працэнтаў акцый беларскага вытворцы прэпаратаў расліннага паходжання і харчовых дабавок «Біятэст» (г. Гродна). Балтыйская група кампаній «Jysk» (штаб-кватэра знаходзіцца ў г.Рызе) рэалізуе праект па стварэнні ў Беларусі гандлёва-рознічнага сеткі тавараў для дома.

Стратэгічным напрамкам беларуска-латвійскага ўзаемадзеяння застаецца транспартна-транзітная сфера. Перспектыўнымі напрамкамі для супрацоўніцтва з'яўляюцца дрэваапрацоўка, фармацэўтыка, вытворчасць харчовай прадукцыі, турызм.

Латвійскія кампаніі актыўна выкарыстоўваюць электронную пляцоўку Беларускай універсальнай таварнай біржы для закупак беларускай прадукцыі. Клiентская база латвійскага прадстаўніцтва біржы ўключае каля 400 кампаній з капіталам з краін Балтыі і іх колькасць пастаянна расце.

Беларускія вытворцы зацікаўлены ва ўдзеле ў пастаўках электробусаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, ліфтавага абсталявання, будаўнічых матэрыялаў, кабельнай і іншай прадукцыі для забеспячэння патрэбаў Латвіі.

Значны патэнцыял для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва маецца ў сферы паслуг, асабліва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, якая дэманструе ўстойлівы рост, а таксама пазітыўную дынаміку ўзаемнага гандлю на працягу апошніх гадоў.

Праводзіцца работа па ўдасканаленні аўтамабільнай інфраструктуры і прыдарожнага сэрвісу, стварэнню сумесных турыстычных прадуктаў і маршрутаў у мэтах максімальна эфектыўнага выкарыстання турыстычных патэнцыялаў дзвюх краін.

Заснаваны шэраг інстытуцыйных механізмаў падтрымкі двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва.

На рэгулярнай аснове праходзяць пасяджэннi Беларуска-Латвійскай Міжурадавай камісіі па гандлева-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пад старшынствам міністраў транспарту Беларусi i Латвii, Савета дзелавога супрацоўніцтва пад старшынствам начальнікаў чыгунак, Камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах, рабочай групы па транспарту.

13-е пасяджэнне Міжурадавай камісіі па гандлева-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве адбылося 6 верасня 2018 г. у г.Рызе, Дзелавога савета — 5 верасня 2018 г. 14-е пасяджэнне Міжурадавай камісіі адбылося 2 кастрычнiка 2019 г. у Мінску.

7 лютага 2018 г. у г. Мінску прэм'ер-міністры дзвюх краін падпісалі міжурадавы Мемарандум аб узаемаразуменні па асноўных напрамках эканамічнага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую перспектыву. У ліпені 2018 года зацверджаны План мерапрыемстваў Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Латвійскай Рэспублікі па асноўных напрамках супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую перспектыву. 16 студзеня 2020 года дэлегацыя Латвійскай Рэспублікі на чале з Прэм'ер-міністрам Латвіі наведала Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці