:

«Злата» (Елгава)

Дата стварэння: 2 кастрычніка 2012 г.

Месца знаходжання: г.Елгава (у горадзе і акрузе пражывае каля 4000 этнічных беларусаў)

Кіраўніца: Траццяк Зэнта Леанідаўна

Кантакты: тэлефон (+371) 29464299; электронная пошта – zenta.tretjaka@inbox.lv

Таварыствам ажыццяўляецца наступная дзейнасць: вядзецца выкладанне беларускай і латышскай моў, вывучаюцца гісторыя і геаграфія Беларусі, нацыянальная музыка, традыцыі беларускай народнай культуры, фальклору і кухні, навучанне вышыўцы. Калектыў таварыства “Злата” удзельнічае ў штогадовых мерапрыемствах Саюза Беларусаў Латвіі і падтрымлівае супрацоўніцтва з шэрагам беларускіх арганізацый у Латвіі і беларускім таварыствам “Сябры” у горадзе Нарва Эстонскай Рэспублікі.

Пры таварыстве створаны ансамбль песні “Злата” у складзе 12 чалавек, які выконвае песні на беларускай і рускай мовах і актыўна ўдзельнічае ў нацыянальных і рэгіянальных фестывалях Латвійскай Рэспублікі.

Ансамбль песні “Злата”

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці