:

«Лянок» (Елгава)

Дата стварэння: 25 лістапада 2006 г. (перарэгістравана 29 снежня 2006 г.)

Месца знаходжання: г.Елгава (у горадзе і акрузе пражывае каля 4000 этнічных беларусаў)

Кіраўніца: Грысле Алена Іванаўна

Кантакты: тэлефон (+371) 26757978; электронная пошта — jelenagrisle@inbox.lv

Галоўнымі напрамкамі работы таварыства з'яўляюцца захаванне і развіццё беларускай культуры, вывучэнне беларускай мовы і гісторыі, традыцый і святаў, а таксама арганізацыя выстаў, канцэртаў і фестываляў.

У сакавіку 2007 года быў створаны фальклорны ансамбль беларускай песні “Лянок”, які прымае актыўны ўдзел у культурных, прэзентацыйных і адукацыйных мерапрыемствах горада Елгавы і краю, гарадоў Беларусі, Латвіі і Еўропы.

Ансамбль выступаў на II Міжнародным фестывалі беларускай песні ў 2007 г., які прысвечаны 125-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа (Рыга); V Міжнародным фестывалі нацыянальных і этнічных меншасцяў у г.Рэзэкнэ ў 2010 г .; на IX Міжнародным TV-фэсце “Impresa Produce Center Riga Latvia, Amberstar 2010” (г.Стакгольм); у рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь “Беларусь калядная” у г.Лагойску; на ХХ Міжнародным фестывалі-конкурсе народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” у г. Паставы ў 2017 г., а таксама на XXII і XXVII Міжнародных фестывалях мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” у 2013 і 2019 гадах.

Ансамбль беларускай песні “Лянок”

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці