:

«Уздым» (Даўгаўпілс)

Дата стварэння: 6 ліпеня 1993 года

ЦЭНТР БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ – бюджэтная ўстанова культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання

Дата стварэння: 25 сакавіка 1999 года, рашэннем дэпутатаў Даўгаўпілскай гарадской думы

Месца знаходжання: г.Даўгаўпілс (у горадзе і краі пражывае каля 8 тысяч этнічных беларусаў)

Кіраўніца: Раманоўская Жанна Вячаславаўна

Кантакты: тэлефон (+371) 20374840; электронная пошта — uzdim3@inbox.lv, cbk@inbox.lv

Асноўныя напрамкі дзейнасці таварыства “Уздым” і Цэнтра беларускай культуры (ЦБК): захаванне і папулярызацыя беларускай культуры, арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў у Латвіі. Таварыства падтрымлівае і развівае работу беларускай нядзельнай школы “Вясёлка”, якая была адчынена 8 кастрычніка 1995 года. Таксама маецца ўласная бібліятэка, у якой налічваецца каля 700 кніг на беларускай мове. Актыў таварыства рыхтуе матэрыялы і выдае беларускую газету “Уздым”, якая выходзіць 4 разы ў год.

Пры ЦБК створана 7 творчых калектываў: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” (1992 г.), танцавальны ансамбль “Лянок” (2000 г.), тэатральная студыя “Паўлінка” (2007 г.), харавая капэла “Спадчына” (2013 г.) і вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” (2014 г.). Таксама дзейнічае мастацкая студыя “Каларытны свет” (2017 г.), дзіцячая студыя “Скарбніца” (2019 г.); у 2018 г. быў адкрыты музейны пакой “Беларуская хатка”. Творчыя калектывы рэгулярна ўдзельнічаюць у Латвійскім свяце танца і песні, міжнародных фестывалях “Балтыка”, “Аўгшдаўгава”, “Славянскі базар у Віцебску”, “Браслаўскія зарніцы”, “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”, “Залессе збірае сяброў”, “Вентспілскі вянок”, “Фэст” і іншых фестывалях у Латвіі, Беларусі, Эстоніі і Літве. Працуе народная беларуская бібліятэка, якая налічвае каля 1750 кніг.

У рамках культурна-асветніцкай дзейнасці ЦБК рэгулярна праводзяцца: міжнародны фестываль “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”; Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе; народнае свята “Купалле” і беларускія абрадавыя святы; літаратурныя вечары; сустрэчы з паэтамі, пісьменнікамі і цікавымі людзьмі. Акрамя гэтага, пастаянна рыхтуецца адукацыйна-гульнявая праграма для дзіцячых садоў “Нашы суседзі – беларусы» і экскурсійная праграма для школьнікаў “Беларускі дом”.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці