Газета беларусаў Латвіі «Прамень» (Рыга)
Дата заснавання: травень 1994 года
Месца знаходжання: г.Рыга
Кіраўнік: рэдакцыйная калегія Саюза беларусаў Латвіі
Кантакты: тэлефоны — (+371) 67149817, 29519801; электронная пошта – belarus@ilguciems.lv
У маі 1994 года на II Канферэнцыі беларусаў Латвіі было прынята рашэнне стварыць газету беларусаў Латвіі. Для практычнай рэалізацыі праекта па выпуску газеты Канферэнцыя зацвердзіла аргкамітэт, у які ўвайшлі абраны на пасаду галоўнага рэдактара Лявон Рыгоравіч Шакавец, а таксама Валянціна Аляксандраўна Піскунова, Алесь Аляксандравіч Карповіч, Таццяна Іванаўна Касуха і Мікола Паўловіч. Гэтымі ж сіламі вялася падрыхтоўчая работа, звязаная з выпускам першага нумара газеты.
27 снежня 1994 года, за 3 дні да Новага 95-га года, выдаўцы трымалі першы нумар газеты беларусаў Латвіі «Прамень» у малым фармаце на 4-х палосках. Але ўжо праз год, у 1995 годзе, нумар газеты быў разнастайным па тэматыцы выдання і займаў шмат старонак. Газета адразу стала папулярнай сярод беларусаў Латвіі, а таксама атрымала прызнанне ў Беларусі.
З нумара ў нумар газета ўдасканальвалася: паглыбляўся змест матэрыялаў, паляпшалася яе афармленне. Адбыўся пераход газеты «Прамень» з чорна-белага на двухколерны, апасля і на каляровы друк.
Паступова газета з вузкафарматнага выдання, большасць матэрыялаў якога была прысвечана выключна пытанням са сферы культуры, ператварылася ў сапраўдную грамадскую газету з адпаведным тэматычным і жанравым напаўненнем.
Лявон Рыгоравіч Шакавец быў галоўным рэдактарам газеты беларусаў Латвіі “Прамень” з 1994 года па 2016 год. З 2006 года газетай займаецца рэдакцыйная калегія Саюза беларусаў Латвіі.
Газета выдаецца беларусаў Латвіі “Прамень” у Рызе адзін раз у два месяцы, пры фінансавай падтрымцы фірмы «Iļģuciems». Тыраж газеты складае 1000 асобнікаў.
Лявон Рыгоравіч Шакавец быў галоўным рэдактарам газеты беларусаў Латвіі “Прамень” з 1994 года па 2016 год. 24 кастрычніка 2016 года Лявон Шакавец адышоў з жыцця. Імя Лявона Шакаўца і яго плённая праца на карысць Радзіме застануцца ў гісторыі беларускага руху ў Латвіі
Так выглядзела першая старонка першага нумара газеты «Прамень»