«Спадчына» (Вентспілс)
Дата стварэння: студзень 1993 года
Месца знаходжання: г.Вентспілс (у горадзе і акрузе пражывае каля 1000 этнічных беларусаў)
Кіраўніца: Бальшакова Наталля Уладзіміраўна
Кантакты: тэлефон (+371) 26067198; электронная пошта — belierosi@inbox.lv
Асноўныя напрамкі работы аб'яднання: захаванне і папулярызацыя гістарычнай культурнай спадчыны беларусаў у Латвіі, удзел у рабоце Вентспілскай асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў.
Пры таварыстве актыўна дзейнічае ансамбль беларускай песні “Журавінка” пад кіраўніцтвам Анжалікі Зрачэйнка. Члены таварыства і ансамбль на пастаяннай аснове прымаюць удзел у розных фестывалях і канцэртах як у латвійскіх – Рэспубліканскім форуме нацыянальных меншасцяў Латвіі, міжнародным фестывалі “Ад Ліга да Купалы”, міжшкольным фестывалі “Маленькія зорачкі”, так і ў міжнародных – фестывалі “Залатая пчолка” (Магілёўская вобл.), “Славянскі базар у Віцебску”, Міжнародным фестывалі мастацтваў беларусаў свету, а таксама ў мерапрыемствах Саюза беларусаў Латвіі.
Ансамбль беларускай песні “Журавінка”