«Мара» (Ліепая)
Дата стварэння: 14 мая 1999 года
Месца знаходжання: г.Ліепая (у рэгіёне пражывае каля 2800 этнічных беларусаў)
Кіраўнік: Янцэвіч Віктар Віктаравіч
Кантакты: тэлефон (+371) 29435180; электронная пошта — infomara@inbox.lv
Асноўныя напрамкі дзейнасці суполкі: захаванне і папулярызацыя беларускай культуры, мовы, народных песень і традыцый беларускага народа.У 2000 годзе створаны ансамбль беларускай песні “Паўлінка”, які прымае ўдзел у міжнародных фестывалях, такіх як: “Славянскі базар у Віцебску”, “Браслаўскія зарніцы”, “Смаргонь збірае сяброў”, “Песні і танца” у Рызе, “Беларускай песні” у Клайпедзе, а таксама ў гарадскіх мерапрыемствах г.Ліепаі – “Лебединка”, “Дні нацыянальных меншасцяў” і іншых.
У 2013 годзе беларусамі Ліепаі на сродкі, сабраныя суполкай, быў набыты будынак для будучага Беларускага дома ў цэнтры г.Ліепая. Капітальны рамонт і рэканструкцыя будынка праводзіцца беларускай суполкай уласнымі сіламі пры падтрымцы дзелавых колаў горада, Ліепайскай гарадской думы, Пасольства Беларусі ў Латвіі.
Беларуская суполка з 2018 года ўзяла шэфства над мемарыялам Вайсковых брацкіх могілак на хутары Ліекні (Скрундскі край), дзе пахаваныя байцы Чырвонай арміі, у тым ліку – Герой Савецкага Саюза, ураджэнец г.Жодзіна, яфрэйтар Купрыянаў П.І.
Ансамбль беларускай песні “Паўлінка”