:
BE

«Вербіца» (Дагда)

Дата стварэння: 30 снежня 2011 года.

Месца знаходжання: г.Дагда (у асяроддзі пражывае каля 500 этнічных беларусаў).

Кіраўнік: Гагалінская Тамара Васільеўна.

Кантакты: тэлефон — (+371) 28343742, электронная пошта – gogalinska@inbox.lv

Асноўнымі накірункамі дзейнасці з’яўляюцца: культурна-асветніцкая дзейнасць, прасоўванне беларускай культуры і мовы, знаёмства са звычаямі і традыцыямі беларускага народа, правядзенне творчых вечарын, удзел у культурным жыцці горада.

Пры таварыстве дзейнічаюць творчыя калектывы: ансамбль беларускай песні “Вярба” (створаны 30.12.2011г), кіраўнік Ларыса Тукіша; ансамбль беларускай песні “Ваколіца” (створаны 15.10.2013г.), кіраўнік Тамара Старавойтава і ансамбль “Tautību studija” (“Нацыянальная студыя”, створаны 25.05.2017г), кіраўнік Віта Вітанэ.

Рэпертуар калектываў складаюць беларускія народныя і сучасныя эстрадныя песні, у тым ліку песні на вершы Станіслава Валодзькі, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, і другіх беларускіх пісьменнікаў на латышскай, латгальскай і рускай мовах.

Ансамблі актыўна выступаюць на розных міжнародных і нацыянальных фестывалях, конкурсах і канцэртах, такіх як: Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” (Латвія), Фестываль сяброўства нацыянальных меншасцей і латышскай культуры (Латвія), Рэгіянальны фестываль – кірмаш “Залессе запрашае сяброў” (Смаргонскі р-н, Беларусь), Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” (Беларусь), Міжнародны фестываль “Беларускі народны фэстын” у Нароўцы (Польша), Міжнародны “Вішнёвы фестываль” г.Глубокае (Беларусь), Міжнародны фестываль “Завалінка” – Сварынцы і Міжнародны фестываль беларускай песні і танца “Фэст” (Дагдскі павет, Латвія), Дні беларускай культуры ў г.Лудза (Латвія).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці