:
BE

«Вясёлка» (Краслава)

Дата стварэння: 18 сакавіка 2005г.

Месца знаходжання: горад Краслава (у асяроддзі жыве каля 3000 этнічных беларусаў).

Кіраўніца: Стэльмачанак Святлана Фёдараўна.

Кантакты: электронная пошта – leus2008@inbox.lv

Асноўным накірункам дзейнасці таварыства з’яўляюцца: падтрымка, прасоўванне і развіццё культуры і нацыянальных традыцый Рэспублікі Беларусь, а таксама рэгулярная праца па ўмацаванню беларуска-латвійскіх адносін.

Кіраўніца таварыства Стэльмачонак С.Ф. шмат год працавала ў Краслаўскай сярэдняй школе “Варавікснэ”, дзе выкладала факультатыўна беларускую мову і літаратуру для вучняў 5-6 класаў з беларускіх сямей.

У Краслаўскім краязнаўчым музеі, на памятку аб чалавеку, які стварыў ансамбль беларускай песні “Куток”, створана экспазіцыя. Ільінец Яўген Якаўлевіч быў актыўным сябрам таварыства “Вясёлка”.

Зараз існуе творчы звяз таварыства “Вясёлка” з ансамблем “Накцюрн” Дома культуры г. Краслава, які пад кіраўніцтвам Рыты Андрэевай, выконвае беларускія народныя песні.

Ансамбль “Накцюрн” Дома культуры г. Краслава

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці