Віншаванне з Новым годам і Калядамі
24.12.2020 г.Дарагія Суайчыннікі! Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы сардэчна віншуе беларусаў Латвіі з надыходзячым Новым 2021 годам і Калядамі!
Гэты год стаў для нас усіх не вельмі простым і, на жаль, пандэмія COVID-19 не дазволіла паўнавартасна рэалізаваць усе нашы сумесныя планы па правядзенні культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў. Але ўсё-ткі ў 2020 годзе адбылося нямала значных і памятных падзей: 10-гадовы юбілей адукацыі беларускай культурнага таварыства «Спатканне» у г.Екабпілсе; фестываль «Ад Ліга да Купалля» ў г.Вентспілсе, ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 20-годдзя абвяшчэння танцавальнага ансамбля «Лянок» і II Фестываль беларускай аўтарскай песні ў г.Даўгаўпілсе. Традыцыйна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дням беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, Вентспілсе, Рызе, Ліепаі, Елгаве, Екабпілсе, Резекне, Лудзе і Краславе. Вялікі ўклад у папулярызацыю беларускай мовы і культуры працягвае ўносіць творчы калектыў газеты «Прамень», асвятляючы падзеі з жыцця беларускіх суполак Латвіі. Хочацца адзначыць і дзейнасць кіраўніцтва Рыжскай беларускай пачатковай школы імя Янкі Купалы, дзе дзеці вывучаюць беларускую мову, знаёмяцца з гісторыяй і культурай роднай Беларусі. У гэтым годзе выпускнікоў-2020 і іх бацькоў павіншавалі ў Пасольстве і ўручылі ім памятныя падарункі.
Хочацца выказаць словы ўдзячнасці нашым землякам у Латвіі, якія памятаюць і любяць родную Беларусь, зямлю сваіх продкаў.
Дзякуй вам за цеплыню вашых сэрцаў, энергію і сілы, якія вы не шкадуеце, каб падтрымліваць беларускія нацыянальныя традыцыі, культуру і мову.
Хай 2021 год будзе поўны яркіх фарбаў, прыемных уражанняў і радасных падзей. Жадаем Вам, Вашым родным і блізкім міру, дабрабыту і шчасця, хай у Новым Годзе ўсё атрымаецца і задуманае спраўдзіцца!