:
BE

Мерапрыемства ў Рыжскай беларускай школе прысвечанае успаміну Чарнобыля

30.04.2021 г.

Чарнобыль – наш боль і памяць

Традыцыйна дзень 26 красавіка ў Рыжскай беларускай школе імя Янкі Купалы прайшоў “пад знакам палыновай зоркі”. З году ў год беларускія настаўнікі і вучні аддаюць даніну памяці падзеям Чарнобыльскай вясны 1986 года. Прайшло шмат часу, а боль застаўся і памяць засталася, а яшчэ засталася надзея, што такая трагедыя ніколі больш не паўторыцца. Менавіта з надзеяй на абуджэнне адказнасці за свае ўчынкі, на засяроджанне ўвагі да каштоўнасці свайго і чужога жыцця прайшлі ўрокі літаратуры, геаграфіі, гісторыі, прырорадазнаўства.

Сёння, калі ўвесь свет ахоплены пандэміяй, мы асабліва востра адчуваем боль Чарнобыльскай трагедыі і вельмі сур’ёзна задаемся пытаннем: як будзем жыць далей? Адна з вучаніц 9 класа лічыць, што “жыць трэба чыста, светла і вельмі адказна…”. І тады абавязкова спраўдзяцца словы беларускага паэта

Уладзіміра Дубоўкі:
 “О Беларусь, мая шыпшына.
  У ветры дзікім не загінеш.
  Чарнобылем не зарасцеш.”

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці