Палітычныя адносіны
16 снежня 1991 г. падпісана Дэкларацыя аб прынцыпах добрасуседскіх адносін паміж дзвюма краінамі.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Латвіяй усталяваны 7 красавіка 1992 г.
У 1993 годзе адчыніліся Пасольства Беларусі ў Рызе і Пасольства Латвіі ў Мінску. З 1994 года працуюць Генеральнае консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе і Консульства Латвіі ў Віцебску.
У 1998, 2001, 2008, 2010 і 2016 гадах адбыліся візіты ў Латвію Прэм’ер-міністра Беларусі. У 1994, 1995, 2009, 2018 і 2020 гадах Беларусь наведаў Прэм’ер-міністр Латвіі.
Сістэмны характар носіць узаемадзеянне па лініі знешнепалітычных ведамстваў.
У лютым 2014 г., ліпене 2016 г., ліпене 2018 г. і ліпене 2020 г. Латвію наведаў Міністр замежных спраў Беларусі. У 2015 годзе міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі сустрэліся ў Мінску і Рызе. У красавіку 2013 г., ліпені 2017 г. і ліпені 2019 г. Беларусь наведаў Міністр замежных спраў Латвіі.
Паміж гарадамі і рэгіёнамі Беларусі і Латвіі падпісана каля 60 пагадненняў аб пабрацімскіх і партнёрскіх сувязях. .
Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва налічвае каля 60 міжнародных дагавораў і дакументаў у розных галінах.
Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ва ўмацаванні добрасуседскіх адносін з Латвійскай Рэспублікай, развіцці ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай галінах, па пытаннях культуры, адукацыі, аховы навакольнага асяроддзя, спорту, турызму, трансгранічнага супрацоўніцтва і іншых.
Разам з тым, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года была заява Саэйма Латвіі аб непрызнанні легітымнасці Прэзідэнта Беларусі. Латвія далучылася да пакетаў санкцый краін Балтыі і Савета ЕС.
У выніку крызісу ў адносінах паміж краінамі скарацілася колькасць кантактаў на ўсіх узроўнях. Па асобных напрамках яны цалкам прыпынены.
З 26 чэрвеня Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы прыпыніла сваю працу па патрабаванні латвійскіх уладаў.