Аб 25-гадовым юбілеі нядзельнай школы «Вясёлка» ў Даўгаўпілсе
28.10.2020 г.25 кастрычніка 2020 г. на базе Даўгаўпілскага цэнтра беларускай культуры адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды 25-годдзя абвяшчэння нядзельнай школы «Вясёлка», якая працуе пры Беларускім культурна-асветніцкім грамадстве «Уздым» (Даўгаўпілс).
З прывітальным словам ад Генеральнага консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе выступіл консул Г.В. Найдзенава, якая павіншавала вучняў і іх бацькоў, выказала словы падзякі настаўнікам за іх асветніцкую і выхаваўчую працу, адзначыла важнасць вывучэння беларускай мовы, захавання беларускіх традыцый і культуры.
Вучні нядзельнай школы ў анлайн фармаце чыталі вершы і спявалі песні на беларускай мове. Педагогі пажадалі дзецям новых дасягненняў, імкненняў да новых ведаў, а бацькам паразумення з дзецьмі і дабрабыту ў жыцці.
Настаўнікі нядзельнай школы і сябры таварыства «Уздым», якія раней працавалі ў школе, былі ўзнагароджаны падзякамі ад Генеральнага консульства Беларусі, а вучні атрымалі падарункі.
У рамках мерапрыемства быў праведзены экскурс па гісторыі Беларусі на якім успомнілі вядомых беларускіх першадрукароў-асветнікаў і пісьменнікаў.