Пасольства Беларусі ў Латвіі часова не працуе
07.06.2021 г.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы прыпыніла выкананне консульскіх функцый.
Дакументы грамадзян Латвіі, якія знаходзіліся на разглядзе, перададзены ў Міністэрства замежных спраў Латвійскай Рэспублікі.
Па консульскіх пытаннях просім звяртацца ў Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе. Афармленне віз магчыма таксама праз турыстычныя кампаніі і пасольства Беларусі ў Літве ці Эстоніі.